Спадчына: Грудавік Валерый Раманавіч
Аўторак, 03 Студзень 2023 14:03
21 мая 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Раманавіча Грудавіка (1952), Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)
Валерый Раманавіч Грудавік нарадзіўся 21 мая 1952 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна. Скончыў СШ № 1 г. Іванава (1969), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1974). Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. майстрам будаўнічага ўпраўлення № 193 будаўнічага трэста № 22 г. Бабруйска.